Зборнай не хапае рухавіка

Спорт

Юрый МІХАЛЕВІЧ

5—8 лістапада ў Бабруйску і Жлобіне праходзіў міжнародны турнір “Кубак Палесся”. Спаборніцтва за чатыры гады яго існавання ўжо паспела прыцягнуць увагу ў Еўропе, а напярэдадні чэмпіянату свету сярод юніёраў у Бабруйску і дарослага чэмпіянату свету 2014 года стала яшчэ і цікавай з’явай з пункту гледжання атрыманага арганізатарамі вопыту. Што да галоўнага старту чатырохгоддзя – Алімпіяды ў Ванкуверы, то тут галоўным выпрабаваннем нацыянальнай зборнай Беларусі стала сустрэча з нарвежцамі, вядома, у фінале.

17У розыгрышы Кубка Палесся прымалі ўдзел шэсць каманд. Групу “А” склалі зборныя Аўстрыі, Беларусі і Даніі, групу “Б” — нацыянальныя дружыны Нарвегіі і Даніі, а таксама гаспадары турніру — зборная Палесся.
Увагу, зразумела, прыцягвалі справы ў першую чаргу зборнай Беларусі. Яна на турніры амаль напалову складалася з хакеістаў сталічнага “Дінамо”, таму няма нічога дзіўнага ў тым, што праблемы “Дінамо” перанесліся і ў стан галоўнай каманды краіны — гэта і нізкі паказчык рэалізацыі большасці, і памылкі ў абароне. Да таго ж не хапала беларусам наперадзе “рухавіка”… Калі зусім ад-крыта — не хапала “кляновага ліста” з Таронта Міхаіла Грабоўскага. Але той зараз заняты клубнымі справамі, ды і без яго дапамогі павінна абыходзіцца зборная, тым больш што ні з Расіяй жа ці Фінляндыяй гуляем.
Фінал “Кубка Палесся” атрамаўся відовішчным. Беларусь і Нарвегія — канкурэнты адзін аднаму, аб чым сведчыць і апошні чэмпіянат свету, дзе нашы суайчыннікі толькі ў авертайме сумелі адолець нарвежцаў: пераможная шайба — на асабістым ліку Руслана Салея. Гэтая стратэгічная вікторыя адчыніла дзверы перад Беларуссю ў чвэрцьфінал, а нарвежцы былі вымушаны пакаваць свае торбы. “Зараз прыйшоў час збіраць каменні!” — вырашыў Патрык Торэсэн і на 14-й хвіліне матча моцным кідком адкрыў лік у сустрэчы. Дагэтуль у матчах з Аўстрыяй і Даніяй беларусы нязменна пакідалі за сабой гэтую прэрагатыву, таму вельмі важна было як можна хутчэй прывесці вагі да раўнавагі. І толькі напрыканцы першага перыяду гаспадары здолелі выканаць гэтую задачу: перадача Развадоўскага, Дзямкоў, кідок Жыдкіх — варатар гасцей Пол Гротнэс не паспеў зафіксаваць шайбу ў латках. 1:1.
Наперад беларусы выйшлі пасля чарговага выдалення саперніка. Дарэчы, нарвежцы на турніры — самыя недысцыплінаваныя. Толькі ў фінальным матчы на карысці гасцей — 32 штрафных хвіліны. Зараз жа за атаку саперніка, які не валодаў шайбай, а гэта быў Яраслаў Чупрыс, на адпачынак у бокс для штрафнікоў ад’ехаў Ларс-Эрык Лунд. Чупрыс вызваліў з палону крыўдзіцеля толькі пасля таго, як лік стаў 2:1. Але госці яшчэ не страцілі надзеі на рэванш. На 49-й хвіліне матча з перадачы капітана нарвежцаў Томмі Якабсэна і Андрэаса Марціенсэна гол у большасці на свой рахунак запісаў Марцін Рэймарк. І невядома, чым бы яшчэ скончылася ня-дзельная схватка, калі б нарвежцы не сфалілі. А памятаючы матч чымпіянату свету з паўночнікамі, “Дінамо” з адна-клубнікамі з Рыгі, Андрэй Стась не мог дапусціць, каб справа дайшла да авертайма ці булітаў. Яго эфектная і эфектыўная срэзка стала цудоўнай кропкай добрага фіналу.
Але рабіць нейкія высновы з перамогі зборнай Беларусі ў “Кубку Палесся” — справа няўдзячная. Таму будзем чакаць запланаванага на снежань турніру чатырох, які пройдзе на Нямеччыне і куды акрамя беларусаў прыедуць славакі і швейцарцы. Дагэтуль жа федэрацыя павінна абвясціць і прозвішча новага галоўнага трэнера зборнай. А гэтая акалічнасць больш важкая, чым вікторыя на Магілёўшчыне.



Добавить комментарий