Сельгасцэх «Гайна» ААТ «МТЗ»: па працы і гонар

Тракторозаводцы

Урачыста адзначылі Дзень працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу земляробы і жывёлаводы сельгасцэха «Гайна» ААТ «МТЗ».

Каб павіншаваць з прафесійным святам працаўнікоў гаспадаркі і ўручыць узнагароды Мінскага трактарнага завода лепшым з іх, у сельгасцэх завіталі намеснік генеральнага дырэктара ААТ «МТЗ» па ідэалагічнай рабоце, кадрах і сацыяльным развіцці Андрэй Суслянкоў і памочнік генеральнага дырэктара па сельскай гаспадарцы прадпрыемстваў «МТЗ-ХОЛДЫНГА» Анатоль Анціпенка. Яны выказалі калектыву «Гайны» словы ўдзячнасці за добрасумленную самаадданую працу на зямлі, павіншавалі са святам і значнымі дасягненнямі ў выкананні пастаўленых перад земляробамі і жывёлаводамі задач і ўручылі ўзнагароды ААТ «МТЗ».

Грамат МТЗ удастоены трактарыст сельгасцэха Яўген Рабікаў, які вызначыўся на сушцы збожжа, і аператар штучнага асемянення Раіса Дамашэвіч. Падзякі атрымалі трактарыст Міхаіл Акуліч, што шчыраваў на падвозе насення пад азімую сяўбу, і жывёлавод па догляду маладняку буйной рагатай жывёлы Валянціна Петрашэўская.

Наталля ХЛЕБУС.



Добавить комментарий