“Мой цвік” — мае жыццёвыя сiтуацыi

Культура

Яўгенія  ЯЛIНСКАЯ

11 ліпеня ў кніжнай краме выдавецтва “Галіяфы” адбылася прэзентацыя кнігі Аляксея Палачанскага “Мой цвік”, якая стала дэбютам маладога пісьменніка.

“Мой цвік” — гэта зборнік прозы, у якім уздымаюцца праблемы сучаснасці праз унутраны свет лірычнага героя і персанажаў апавяданняў. Калі абмяркоўваць, якi жанр кнігі, то яе можна аднесці да экспрэсіянізму і экзістэнцыялізму.

Свой твор Аляксей Палачанскі прэзентаваў вельмі незвычайна: пісьменнік выконваў песню разам са сваім музычным гуртом, а потым зачытваў адно з апавяданняў. Падтрымаць сябра прыйшлі таксама калегі-літаратары Палачанскага — Афанасій Бацяноўскі, Ірына Шамко, Юрась Ускоў і Зміцер Калейчык.

   Аб сваёй кнізе аўтар гаварыў няшмат, зрабіўшы акцэнт на зачытванні апавяданняў.

— Агульнай канцэпцыі ў зборніку няма. Апавяданні — гэта нейкія жыццёвыя сітуацыі, у якіх я аказваўся, і потым проста трэба было знайсці вобразы, каб увасобіць усё на паперы. Кніга, у першую чаргу, была напісана для мяне самога.



Добавить комментарий